Паводле усефрэндовага галасавання у папярэднім пасце, было адзінагалосна вырашана, што сёння біцца за нашыя сімпатыі, ці прынамсі мае, будуць два портэра.
Знаёмцеся: Жывец Портэр, звараны і разліты ў Польшчы. Першы раз я яго пакаштаваў у Варшаве гады паўтары таму.

Было горача і добрая кампанія. Пасля трэццяй бутэлькі я падумаў: а неба-та - у алмазах! Так, гэта досыць моцнае піва, зрэшты як амаль любы портэр. Піць яго раю вельмі халодным і хутка - бо выдыаецца ён амаль імгненна, а калі пры гэтым і нагрэецца - піць яго будзе немагчыма.
Калі гугліш жывец у карцінках, то трапляюцца такія дзяўчыны

Гэта студэнтка Анна з Польшчы, якая піша ў сваім
блогу не ведаю пра што.
"Ого, якое прыгожае" - сказала , калі я наліў жывец у шклянку. Калі наліваеш, яно падаецца густым, дае шмат цёмна-карычневай, мякка-спружыністай пены. Ад першага глытка адчуваецца яркая гарчынка, потым доўга трымаецца прысмак соладу і карамелі. Алкаголь амаль не адчуваецца, хаця яго там не так і мала - 9,5%. Але памятайма, што гэта портэр, а не "Жыгулёўскае".
Пра пах я не магу сказаць так шмат, як пра смак - пахне і ўсё тут, арамата амаль няма.
Жыве жывец портэр у паўлітровых шкляных бутэльках са стандартнаю накрыўкай, бывае і 0,3. Каштуе крышку больш за 1 еўра. Бутэлька, вядома, цёмнага шкла, эцікетка таксама цёмнага колеру, у народных строях золатам скачуць фігуркі, ну то напэўна ж, паляка і полькі. Калі пабачыш такую бутэльку на прылаўку - адразу зразумеш, што гэта вам не жартачкі, а сур'ёзны портэр, здольны за тры-чатыры разы паваліць вас з ног.
Смак - 5/5
Пах - 4/5
Кошт 5/5
Тара+дызайн - 4,5/5
Разам:
4,625Літоўскі портэр Уценас (так яго адвольна пераклаў). У інтэрнэце пішуць, што менавіта портэр гэтага гатунку найбольш папулярны сярод іншага піва Уценос. Звараны і разліты ў Літве.

Нажаль, не парадваў Уценас добрай пенкай. Неяк выглядала гэта безхарактарна для напою. Што да смаку, то гэты гатунак піва пасуе для тых, хто гатовы да кампрамісаў - па смаку гэты портэр, на маю думку, максімальна набліжаны да лагераў. Да таго ж утрымлівае алкаголю толькі 6,8% - таксама няшмат для портэру. З іншага боку, гэта піва могуць піць тыя, хто не чакае імгненнага ап'янення, а хоча атрымліваць асалоду ад размовы з іншымі людзмі а не толькі з космасам :). Піва у такой сітуацыі ведае сваё месца - ды адыходзіць на другі план.
Уценас напэўна спадабаецца аматарам цёмнага нямоцнага піва. Бо па-сутнасці ён такі і ёсць. Адчуваецца прысмак карамелі, аднак без фанатызму. Пах ніякі, яго амаль няма.
Цёмная класічная бутэлька з этыкеткай, вытрыманай у залацістым і цёмным колерах, у выглядзе шчыта. Такую не адразу і заўважыш.
Напэўна, вельмі добра такое піва справіцца і з функцыяй светлага - асвежыць у гарачы час года, пры гэтым без удара па галаве пыльным мехам, як гэта бывае з іншымі портэрамі, калі п'еш на сонцапёку. Кошт - каля 1 еўра.
Смак - 4/5
Пах - 2/5
Кошт 5/5
Тара+дызайн - 4/5
Разам:
3,75Ітаво:
Насмрэч, калі я купляў піва, я быў упэнены, што Уценас пераможа. Можа таму што я сімпатызую літоўцам? Можа. Літоўцам я і дагэтуль сімпатэзую, але калі будзе выбар паміж польскім і літоўскім портэрам, я выбяру першы. Бо смачней і лепш пахне.